Лыжэролерная траса Чавус у чарговы раз стала пляцоўкай першынства абласнога ўзроўню. 7 лютага сюды прыбылі калектывы работнікаў лясной галіны Магілёўшчыны. Дваццаць сёмая абласная зімовая спартакіяда сабрала 11 каманд — удзельніц. Тут сабраліся найлепшыя спартсмены, якія прадстаўлялі сферу лясной гаспадаркі. Яны змагаліся за званне лепшых, каб адабрацца на рэспубліканскі этап спаборніцтваў у склад абласной каманды.

На ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў галоўны ляснічы Магілёўскага ДВЛГА Алег Селіх пажадаў удзельнікам спартакіяды поспехаў, добрага настрою і паказаць свае лепшыя вынікі.
— Дадзеная спартакіяда — пацверджанне таму, што працаўнікі лясной галіны падтрымліваюць фізічную форму, каб паказваць высокія вынікі на спаборніцтвах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, mdash; адзначыў Іван Трамбачоў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання. Дырэктар ДЛГУ «Чавускі лясгас» Аляксандр Падабед прывітаў усіх удзельнікаў на гасціннай чавускай зямлі і пажадаў перамогі наймацнейшай камандзе.

Першымі на старт выйшлі прадстаўніцы выдатнай паловы лесагаспадарчай галіны. Дыстанцыя ў 1,5 кіламетра не збянтэжыла іх. Усё даволі добра зладзіліся з ёй, кожны ў меру сваёй фізічнай падрыхтоўкі.

— Катанне на лыжах — адно з любімых хобі. Прыемна ў вольнае ад працы час правесці час на лыжаролернай трасе і пракаціцца на лыжах у сваё задавальненне. Спаборніцтвы — гэта ўжо зусім іншая нагрузка, і становіцца значна складаней спраўляцца з адведзенай дыстанцыяй, & mdash; падзялілася Ганна Дзянісава, удзельніца чавускай каманды.
Мужчынскія забегі былі падзелены на дзве групы. Спачатку стартавала моладзь. Гэта быў самы хуткасны забег, тэмп якога ўсю дыстанцыю задаваў удзельнік каманды Глускага раёна Цімафей Скрупскі. Ён працуе слесарам у мясцовым лясгасе і вольны час надае сваёй фізічнай падрыхтоўцы і трэніроўкам, што прадэманстраваў пры праходжанні дыстанцыі ў 3 кіламетры.

У другім забегу сярод мужчын асноўная інтрыга разгарнулася паміж прадстаўнікамі Чавускага і Чэрыкаўскага лясгасаў. Іван Карсакоў добра стартаваў і на першым крузе паказаў упэўнены ход пры праходжанні трасы, але Канстанцін Сцепулькін, прадстаўнік Чэрыкаўшчыны, у чарговы раз даказаў, што варты прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Нашай камандзе ўдалося здабыць два медалі ў скарбонку агульнага заліку. Такім чынам, Іван Карсакоў размясціўся на другім месцы, а радком ніжэй mdash; яго таварыш па камандзе Цімур Шыманкоў.

— Фізічная форма далёкая ад аптымальнай, — адзначае Іван Карсакоў. — Але я рады таму выніку, што атрымалася паказаць. Настрой, канцэнтрацыя і падтрымка каманды дапамаглі наладзіцца і надалі сіл на фінальных участках трасы.

Завяршыліся лыжныя старты самым відовішчным этапам — эстафетай.
Пераможцы і прызёры спартакіяды былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі адпаведнай ступені пробы. У агульным заліку наймацнейшымі сталі прадстаўнікі Быхаўскага лясгаса, срэбра ў Горак, замыкаюць тройку прызёраў прадстаўнікі Чэрыкаўшчыны. Прадстаўнікі ДЛГУ «Чавускі лясгас» апынуліся на пятым радку каманднага заліку.

Забронировать дом охотника